[ 17:46 ]  Сустрэча міністраў абароны Нямеччыны, Францыі і Польшчы

ХАЙЛІГЕНДРАМ. НЯМЕЧЧЫНА. Міністры абароны Нямеччыны, Францыі і Польшчы сустрэліся сёньня ў гэтым нямецкім гарадку, каб абмеркаваць магчымае пашырэньне мандату міжнародных міратворчых сілаў у Афганістане, якімі кіруе НАТА. Міністры абароны Польшчы Ежы Шмайдіньскі і Францыі Мішэль Эліот- Мары паведамілі свайму нямецкаму галегу Пэтэру Штруку, што падтрымліваюць ініцыятыву Нямеччыны накіраваць міратворцаў, акрамя Кабулу, яшчэ ў адзін Афганскі горад – Кундуз. Міністры абмеркавалі таксама сытуацыю ў Іраку. Пэтэр Штрук падцьвердзіў намер Нямеччыны навучаць будучых супрацоўнікаў ірацкай паліцыі.