[ 16:54 ]  Яшчэ адна асоба арыштаваная ў справе забойства Анны Лінд

СТАКГОЛЬМ. Швэцкая паліцыя арыштавала яшчэ аднаго падазраванага ў забойстве міністра замежных справаў гэтай краіны Анны Лінд. Пэр Уолф Свэнсан, які быў затрыманы ў гэтай справе ў мінулым тыдні, вызвалены, а падазрэньні супраць яго зьнятыя. Два тыдні таму Анна Лінд была сьмяротна параненая нажом у адным з стакгольмскіх супэрмаркэтаў.