ТЭГЕРАН. Прадстаўнік Ірану ў Міжнародным Агенцтве ў справе Атамнай Энэргіі (ці скарочана МАГАТЭ), зяавіў, што ягоная дзяржава хоча абмежаваць свае кантакты з гэтай арганізацыяй.
Гэта адказ Ірану на на патрабаваньне МАГАТЭ прадставіць да 31 кастрычніка ўсебаковыя доказы таго, што ядзерная праграма Тэгерану мае мірны характар.
Прадстаўнік Ірану ў МАГАТЭ Алі Акбар Салехі падкрэсьліў, што Іран будзе выконваць абавязкі, якія вынікаюць з дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі, “але ня болей за гэта”.
Аднак у інтэрвію агенцтву Associated Press Салехі заявіў, што Тэгеран гатовы працягваць перамовы ў справе кантролю інспэктарамі МАГАТЭ ірацкіх ядзерных аб’ектаў.
Між тым Паўночная Карэя адкінула сёньня заклікі МАГАТЭ адмовіцца ад працягу сваёй ядзернай прагарамы і далучыцца да дамовы аб нераспаўсюджваньні ядзернай зброі.