[ 16:37 ]  Абвешчанае прозьвішча будучага сакратара НАТА

БРУСЭЛЬ. Новым генеральным сакратаром НАТА будзе галяндзкі міністар замежных справаў Яап дэ Хооп Схэфэр. Гэткае рашэньне прынялі сёньня ў часе адмысловага паседжаньняпрадстаўнікі 19 краінаў-сябраў НАТА. Ён зьменіць Джорджа Робэнсана, які зыходзіць з гэтай пасады сёлета ў сьнежні. Паводле назіральнікаў, Яап дэ Хооп Схэфэр можа паспрыяць узмацненьню адзінства НАТА, якое было парушанае ў выніку разыходжаньняў у справе Іраку. Урад Нідэрляндаў падтрымаў вайсковую апэрацыю ЗША ў Іраку, але адначасова не спрачаўся і з праціўнікамі гэтай апэрацыі ў НАТА - Нямеччынай І Францыяй.