[ 04:56 ]  Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека занепакоеная перасьледам праваабарончых арганізацыяў у Беларусі

ЖЭНЭВА. Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека занепакоеная перасьледам праваабарончых арганізацыяў у Беларусі. У адмысловай заявы гэтай арганізацыі гаворыцца, што беларускія ўлады зьліквідавалі праваабарончы цэнтар “Вясна” за ўдзел у назіраньні за прэзыдэнцкімі выбарамі 2001 году, але, паводле фэдэрацыі, насамрэч, афіцыйнаму Менску папросту не падабаецца дзейнасьць “Вясны”.