ПРАГА. Палестынскія ўлады віталі сёньня рашэньне Генеральнай асамблеі ААН, якая заклікала Ізраіль адмовіцца ад намеру дэпартаваць Ясіра Арафата з тэрыторыі Палестынскай Аўтаноміі.
Галоўны дарадца Арафата назваў гэтую пастанову ўдарам па габрэйскай дзяржаве. Але Ізраіль завіў, што рашэньне Асамблеіі ня мае сэнсу і ёсьць толькі дэклярацыяй.
Варта адзначыць, што ў адрозьненьняе ад рашэньняў Рды Бясьпекі, пастановы асамблеі выконваць не абавязкова