[ 04:52 ]  Сябры групы "Рэспубліка" наведаюць Варшаву

ВАРШАВА. Сёньня пачынаецца візыт у польскую сталіцу сябраў дэпутатскай групы Рэспубліка ў Палаце прадстаўнікоў Беларусі. Дэпутаты Валер Фралоў, Іван Пашкевіч і Ігар Баслык, якія прыедуць у Варшаву на запрашэньне польскай фундацыі “Дыялёг і супрацоўніцтва”, сустрэнуцца ў Варшаве зь кіраўніком камісыі ў міжнародных справах польскага Сэйму Ежы Яскерням, сябрамі парляманцкай групы Польшча-Беларусь ды зь іншымі афіцыйнымі асобамі