БРУСЭЛЬ. Эўрапейская камісія сёньня павіншавала Эстонію ў яе рашэньні далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу. У адмысловай заяве Эўракамісіі гаворыцца, што вынікі рэфэрэндуму “ясна паказваюць вяртаньне Эстоніі ў Эўропу, на месца ў якой яна мае ўсе правы”. Учора амаль 67 адсоткаў грамадзянаў Эстоніі прагаласавалі за ўваходжаньне краіны ў Эўрапейскі Зьвяз.