[ 04:15 ]  Эстонцы выказаліся за далучэньне сваёй краіны да Эўразьвязу

ТАЛІН. У Нядзелю ў Эстоніі адбыўся рэфэрэндум у справе далучэньня гэтай краіны да Эўрапэйскага Зьвязу. Паводле афіцыйных дадзеных, 67% эстонцаў падтрымалі далучэньне сваёй краіны да Аб’еднанай Эўропы. Удзел у рэфэрэндуме ўзялі ўдзел 63% грамадзянаў краіны. Прэзыдэнт Эчтоніі Ёхан Партс назваў вынікі рэфэрэндуму “вяртаньнем Эстоніі ў Эўропу” Такім чынам, Эстонія ўвойдзе ў дзясятку краінаў, якія далучацца да Эўрапэйскага Зьвязу 1 траўня 2004 году. У наступныя выходныя рэфэрэндум у справе далучэньня да Эўразьвязу адбудзецца ў Латвіі. Жыхары Славеніі, Вугоршчыны, Літвы, Славаччыны, Польшчы, Чэхіі і Мальты ўжо прагаласавалі за ўступленьне сваіх краінаў у Эўрапэйскую супольнасьць.