[ 20:45 ]  Антытэрарэстычная апэрацыя ва ўсходнім Афганістане завершаная

КАБУЛ. Кааліцыйныя войскі пад кіраўніцтвам ЗША скончылі сёньня антытэрарыстычную апэрацыю ва ўсходнім Афганістане ды заявілі, што яна прайшла пасьпяхова. У часе апэрацыі, якая распачалася 20 ліпеня сёлета, былі сканфіскаваныя амаль 32 тоны выбуховых рэчываў і снарадаў. Між тым, афганскі прэзыдэнт зьвярнуўся ўчора да мяйсцовага клеру, каб той выкарыстаў свой уплыў ды заклікаў пакістанскіх калегаў не дасылаць сваіх вучняў для змаганьня ў Афганістан. Паводле прадстаўніка Хаміда Карзаі, замест таго, каб вучыць маладых людзей Карану ці рэлігійнай этыцы, пакістанскія рэлігійныя настаўнікі накіроўваюць іх са зброяй у Афганістан.