[ 04:37 ]  Рада Бясьпекі ААН рэкамендуе Ізраілю паўстрымацца ад выгнаньня Ясіра Арафата

НЬЮ ЁРК: Рада Бясьпекі ААН перасьцерагла Ізраіль перад выгнаньнем Ясіра Арафата з палестынскіх тэрыторыяў. Такое рашэньне прыняў ізраільскі кабінэт бясьпекі. У заяве Рады Бясьпекі ААН гаворыцца, што што выгнаньне Арафата, гэта дрэнная задума, і трэба ад яе адмовіцца. У панядзелак Рада Бясьпекі абмяркуе праект рэзалюцыі, у якой заклікаецца Ізраіль, не прапрыймаць ніякіх крокаў супраць палестынскага лідэра. ЗША, Расея, Эўразьвяз і генеральны сакрата ААН Кофі Анан, усе аднагалосна выказаліся супраць таго, каб выгнаць Ясіра Арафата зь ягонай сядзібы на заходнім беразе Ярдану.