[ 16:21 ]  Паліцыя шукае забойцу Ганны Лінд

СТАКГОЛЬМ. Паліцыя Швэцыі працягвае пошук забойцы мініcтра замежных справаў Швэцыі Ганны Лінд. Яна сканала ўчора пасьля нападу невядомага чалавека. Пакуль няма рэзультатаў аналізаў нажа, якім нападнік некалькі разоў ударыў Ганну Лінд. Міністэрства замежных справаў Швэцыі сёньня паведаміла, што 27 жніўня Ганна Лінд атрымала па электроннай пошце ліст з пагрозамі. Спадарыня Лінд актыўна выступала за далучэньне Швэцыі да эўразоны. Рэфэрэндум у гэтым пытаньні адбудзецца ў Швэцыі заўтра.