БАГДАД. На захадзе Іраку ў раёне гораду Эль-Фалуджа ў чацьвер адбыўся бой паміж амэрыканскімі вайскоўцамі і групай людзей у масках, якія на іх напалі. Паводле відавочцаў, жорсткая перастрэлка працягвалася болей як гадзіну. Амэрыканскае камандаваньне пакуль не камэнтуе гэтыя паведамленьні. У той жа дзень на поўначы Іраку ў горадзе Масул быў абстраляны гатэль, дзе жывуць вайскоўцы. Параненыя два амэрыканцы.