У часе памінальнай цырымоніі ў дзярждэпартамэнце ЗША, ягоны кіраўнік, Колін Паўэл зьвярнуўся да сваіх супрацоўнікаў з наступнымі словамі:
Паўэл) “Два гады таму ў гэты дзень нашая краіна і ўвесь сьвет сталі сьведкамі надзвычай жудасных і бязьлітасных нападаў. З другога боку, мы ўсе пабачылі гераізм нашых грамадзянаў, які нельга забыць. Пад кіраўніцтвам прэзыдэнта мы распачалі рашучыя захады, аб’яднаўшы ўсе краіны ў гістарычнай барадзьбе з міжнародным тэрарызмам каб сьцерці яго з твару зямлі”
Гадавіна трагічных падзеяў 11 верасьня была адзначаная і ў дзясятках іншых краінаў.