[ 16:06 ]  Кіраўнік МАГАТЭ: ядзерны патэнцыял Пхэньяну немагчыма ацаніць

ВЕНА. Кіраўнік Агенцтва ў справах атамнай энэргіі МАГАТЭ Махамад Аль-Барадэй заявіў, што немагчыма атрымаць дакладныя зьвесткі і ацаніць ядзерныя магчымасьці КНДР, пакуль Пхэньян ізноў не дазволіць правядзеньне інспэкцыяў. Нагадаем, што Пхэньян забараніў правядзеньне інспэкцыяў у мінулым годзе, а неўзабаве пасьля гэтага выйшаў з дамовы пра нераспаўсюд адзернай зброі. Аль-Барадэй таксама назваў перамовы ў Пэкіне ў пытаньні ядзернай праграмы КНДР крокам у спраўным накірунку і выказаў спадзяваньне на тое, што перамовы будуць працягвацца. Махамад аль-Барадэй таксама заклікаў Іран адказаць на ўсе пытаньні адносна праграмаў узбагачэньня ўрану і іншых намаганьнях у галіне ядзернай энэргіі. Сёньня ў Вене адбываецца закрытае паседжаньне ў пытаньні атамнай праграмы Тэгерану. Аль-Барадэй падкрэсьліў, што ён хацеў бы, каб Іран даказаў, што ён прадэкляраваў усе свае ядзерныя праграмы. (Барадэй) “Гэтая праца яшчэ не скончаная. У нас усё яшчэ застаецца шмат пытаньняў і абсалютна неабходна, каб Іран актыўна супрацоўнічаў з МАГАТЭ і дэманстраваў поўную адкрытасьць. У інтарэсах як Ірану, так і міжнароднай супольнасьці закрыць гэтае пытаньне неадкладна”.