[ 16:09 ]  Новы прэм'ер-міністар Палестынскай Аўтаноміі партабуе гарантыяў

РАМАЛА. Меркаваны кіраўнік палестынскага кабінэту мінсітраў Амхэд Курэі заявіў, што ён гатовы заняць гэтую пасаду толькі ў выпадку наяўнасьці гарантыяў падтрымкі з боку Злучаных Штатаў і Эўропы, а таксама згоды Ізраілю звузіць маштабы воінскай апэрацыі. Палестынскі лідар Ясір Арафат прапанаваў кандыдатуру Ахмада Курэя на пасаду прэм’ер-міснітра аўтаноміі ўчора. Але Курэі, якога таксама называюць Абу Ала, заявіў, што ён не гатовы прыняць прапанову. (Курэі)“Я бы хацеў пабачыць, якую пазыцыю займаюць бакі, зацікаўленыя ў мірным працэсе, што яны хочуць ад палестынцаў, што хочуць ізраільцы, што яны прапануюць. Я хацеў бы ведаць, якія гарантыі і падтрымку выкажуць амэрыканцы. Я хацеў бы пабачыць, якія гарантыі і падтрымку могуць забясьпечыць Эўропа і квартэт пасярэднікаў. Я не гатовы ісьці туды і прайграць, я хацеў бы ведаць, ці магчыма перамагчы”. БРУСЭЛЬ. Прэсавы сакратар кіраўніка зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хавьера Саляны сёньня паведаміла, што Эўразьвяз будзе падтрымваць кандыдатуру Курэя. Яго лічаць прыхільнікам памяркоўнай лініі. ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія войскі сёньня забілі ўзброенага палестынца на мяжы паміж сэктарам Газа і Ізраілем. Прадстаўнікі ізраільскага войска паведамілі, што гэты чалавек рыхтаваў напад на жаўнераў на блёк-посьце.