У Вене на зачыненым паседжаньні Міжнароднага агенцтва ў ядзернай энэргіі сёньня будзе абмяркоўвацца сытуацыя вакол ядзернай праграмы Ірану. У цэнтры ўвагі – шэраг нявысьветленых пытаньняў, у прыватнасьці, з нагоды знойдзенага на адным з аб’ектаў збройнага ўрану. Чакаецца, што вынікам паседжаньня стане рэзалюцыя, якая заклікае Іран падпісаць дадатковы пратакол, які дазволіць міжнародныя інспэкцыі яго ядзерных аб’ектаў.