ЕРУСАЛІМ. Ізраільскія гэлікоптэры нанесьлі ў суботу ракетны ўдар па жылому дому ў Паласе Газа. У выніку быў лёгка паранены духоўны лідэр радыкальнай арганізацыі “Хамас” шэйх Ахмэд Ясін. Былі параненыя яшчэ некалькі чалавек, сярод іх – адзін зь лідэраў “Хамасу” Марван Абу Рас. Кіраўніцтва групоўкі мела нараду ў Паласе Газа, аднак, у момант ракетнага ўдару ўдзельнікі сустрэчы выходзілі з дому, і менавіта гэта ім уратавала жыцьцё. Сотні мясцовых жыхароў выйшлі на вуліцы, скандуючы антыізраільскія лёзунгі. “Хамас” заявіла, што жорстка адпомсьціць Ізраілю за замах на Ясіна і іншых яе кіраўнікоў.