[ 03:44 ]  Паводле амэрыканскіх лекараў, прэзыдэнт Азэрбэйджану Аліеў папраўляецца

КЛІЎЛЕНД. Лекары з амэрыканскага штату Агаё паведамілі, што лячэньне 80 –гадовага прэзыдэнта Азэрбэйджану Гейдара Аліева дало вынікі, і стан ягонага здароў’я паляпшаецца. Прадстаўнік шпіталю Кол Гачэр адзначыў, што Аліеву, які хварэе на сэрца, былі створаныя камфортныя ўмовы лячэньня і апекі. 15 кастрычніка, у Азэрбэйджане адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, у якіх возьме ўдзел, 41-гадовы сын прэзыдэнта Ілгам Аліеў. Парлямент краіны прызначыў яго прэм’ерам, што дазволіць сыну пераняць паўнамоцтвы бацькі, калі з прычыны здароў’я, той ня зможа выконваць свае абавязкі.