[ 07:59 ]  Брытанская паліцыя сканфіскавала ў наркамафіі амэрыканскія аблігацыі на 6 млрд. даляраў

ЛЁНДАН. Брытанскія паліцыянты затрымалі падазроныя амэрыканскія аблігацыі, кошт якіх дасягае 6 мільярдаў даляраў. Гэта адбылося цягам рэйдаў, што былі ськіраваныя супраць калюмбійскіх мафіёзных структураў, якія займаюцца наркагандлём і незаконнымі фінансавымі апэрацыямі. Экспэрты зараз высьвятляюць, ці зьяўляюцца аблігацыі сапраўднымі. Пасьля рэйдаў у Вялікай Брытаніі было затрымана 13 чалавек, яшчэ два – у Калюмбіі. Адначасова было сканфіскавана 55 тысячаў таблетак наркотыку экстазі, 15 кіляграмаў амфэтаміну, а таксама какаін.