[ 15:29 ]  Завершыўся візыт караля Ярданіі ў Іран

ТЭГЭРАН. Завершыўся двухдзённы візыт караля Ярданіі Абдулы ў Іран. Упершыню за 25 гадоў ярданскі манарх наведаў гэтую краіну. На перамовах у Тэгэране абмяркоўвалася сытуацыя ў Іраку. Міністар замежных справаў Ірану Камаль Харазі станоўча адгукнуўся на фармаваньне часовага ірацкага кабінэту.