РАНГУН (Мьянма). У Мьянме, гэтак цяпер завецца Бірма, праваабаронца Аун Сан Чжы абвесьціла галадоўку на знак пратэсту супраць ейнага незаконнага арышту. Дзярждэпартамант ЗША запатрабаваў неадкладна вызваліць праваабаронцу і выказаў занепакоеньне ў сувязі са станам яе здароў'я.
Аун Сан Чжы разам з дзясяткамі прыхільнікаў была арыштаваная 30 траўня ў часе ўдзелу у палітычнай кампанііі супраць кіруючага ваеннага рэжыму.