[ 15:45 ]  Хамас узяў на сябе адказнасьць за напад на ізраільца

(ГАЗА) Узброеная групоўка палестынскага руху Хамас узяла на сябе адказнасьць за напад на ізраільца, які быў абстраляны сёньня раніцай у сэктары Газа. Учора ў Газе ізраільскія гэлікоптэры атакавалі аўтамашыну, у якой былі актывісты Хамасу. Двое зь іх былі забітыя. Палестынскі міністар інфармацыі Набіль Амр заявіў, што гэты напад робіць немагчымм аднаўленьне мірных перамоваў