[ 19:45 ]  Рост напружаньня паміж Аббасам і Арафатам

РАМАЛЛА Робіцца больш напружаным супрацьстаяньне паміж прэмьер-міністрам Палестынскай аўтаноміі Махмудам Абасам і прэзыдэнтам аўтаноміі Ясерам Арафатам. Махамад Шарыя, адхілены Абасам ад пасады кіраўніка адміністрацыйнай рады, адмовіўся падпарадкавацца загаду. Ягоны офіс ў сэктары Газа абараняюць узброеныя прахільнікі Арафата. Абу Шарыя заявіў, што застаецца на пасадзе з дазволу Арафату. На наступным тыдні ў парляманце аўтаноміі адбудзецца галасаваньне аб недаверы ўраду Абаса.