[ 15:50 ]  КНДР не адмаўляецца ад сваёй ядзернай праграмы

ПЭКІН. Кітай сёньня выказаў спадзяваньне на працяг дыялёгу з Паўночнай Карэяй у пытаньні яе ядзерных праграмаў, распачаты ў Пэкіне на шасьцібаковых перамовах. Аднак, прадстаўнік КНДР адразу, як учора перамовы завершыліся, заявіў, што ягоная краіна не зацікаўленая ў працягу перамоваў, якія ён ахарактарызаваў як бескарысныя і нават шкодныя. Улады Паўночнай Карэі падкрэсьліваюць, што Злучаныя Штаты выкарысталі перамовы дзеля спробаў прымусіць Пхэньян раззброіцца, а таму КНДР працягне ажыцьцяўленьне сваёй ядзернай праграмы. Наступны раўнд перамоваў мае адбыцца праз два месяцы.