[ 15:48 ]  Хавіер Саляна заклікае Іран падпісаць пагадненьне з МАГАТЭ

ТЭГЭРАН. Каардынатар зьнешняй палітыкі Эўрапейскага Зьвязу Хавіер Саляна настойліва заклікае Іран падпісаць пагадненьне, якое дазваляе нечаканыя інспэкцыі яго ядзерных аб’ектаў. Саляна меў сёньня перамовы ў Тэгэране зь міністрам замежных справаў Ірану Камалем Харазі. У часе прэсавай канфэрэнцыі Саляна падкрэсьліў, што падпісаньне з МАГАТЭ пратаколу аб інспэкцыях ядзерных аб’ектаў – абавязак Ірану перад усясьветнай супольнасьцю, а не падстава высоўваць дадатковыя патрабаваньні.