[ 15:46 ]  Перамовы Бэрлюсконі і Пуціна працягваюцца

ПАЛАЎ. САРДЫНІЯ. Расея будзе вітаць стварэньне шматнацыянальных сілаў у Іраку пад камандаваньнем Злучаных Штатаў, але дзеля гэтага павінна быць адпаведная рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН. Такую заяву зрабіў сёньня прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін у часе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіа Бэрлюсконі. Сёньня Пуцін і Бэрлюсконі наведалі флагман Чарнаморскага флёту Расеі, крэйсер “Масква”, што знаходзіцца з плянавым візытам у Італіі. Пуцін і Бэрлюсконі абмеркавалі вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва Італіі і Расеі, дачыненьні Расеі з Эўразьвязам, а таксама праблемы міжнароднага ўдзелу ў адбудове Іраку. Візыт Пуціна ў Італію працягваецца.