[ 19:19 ]  Дзярждэпартамэнт ЗША вітае вынікі перамоваў у Пэкіне

ПЭКІН. У Пэкіне завершыліся шматбаковыя перамовы ў паўночнакарэйскай ядзернай праграме. Прадстаўнікі 6 краінаў – КНДР, Паўдзённай Карэі, ЗША, Кітаю, Расеі і Японіі – дамовіліся, што наступны раўнд адбудзецца праз два месяцы. Аднак, Паўночная Карэя ўжо папярэдзіла, што перамовы могуць не адбыцца з-за несаступнай пазыцыі ЗША. ЗША патрабуюць ад КНДР тэрмінова згарнуць ядзерную праграму. Пхэньян лічыць, што спачатку ЗША павінны узяць на сябе абавязак не нападаць на Паўночную Карэю. Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў задавальненьне вынікамі шасьцібаковых перамоваў у Пэкіне. Прадстаўнік амэрыканскага зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьліў карыснасьць менавіта шматбаковых перамоваў, бо гэта не дазваляе Пхэньяну даваць розную інфармацыю розным краінам, зацікаўленым у вырашэньні крызысу.