[ 17:22 ]  У Іраку забіты брытанскі жаўнер

БАГДАД. На поўдні Іраку забіты брытанскі жаўнер. Напад на вайскоўцаў адбыўся позна ўвечары ўчора ў навакольлі гораду Басра. Прадстаўнік брытанскага камандаваньня паведаміў: “Калі яны праходзілі праз Алі ас-Шаргі, іх акружыў натоўп з прыкладна 30 чалавек. Калі жаўнеры пачалі страляць у паветра, па іх адкрылі агонь. У перастрэлцы адзін вайсковец быў забіты, другі – паранены” -- паведаміў прадстаўнік брытанскага камандаваньня. Паводле яго, былі затрыманыя 10 іракцаў з гэтага натоўпу. Тым часам, амэрыканскае камандаваньне паведамляе, што напады на вайскоўцаў кааліцыі адбываюцца практычна штодня. Учора былі забітыя 2 амэрыканцы. Сёньня амэрыканскія жаўнеры затрымалі 17 чалавек у часе апэрацыі ў вышуку ўзброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна.