[ 17:09 ]  У Індыі паліцыя захапіла гатэль, дзе хаваліся экстрэмісты

СРЫНАГАР. ІНДЫЯ. У індыйскім горадзе Срынагар, штат Кашмір, паліцыя штурмам захапіла гатэль, у якім хаваліся ісьлямскія экстрэмісты. Паведамляецца пра трох забітых баевікоў. У часе перастрэлкі ў гатэлі пачаўся пажар. У Кашміры зараз знаходзіцца прэм’ер-міністар Індыі Атал Біхары Ваджпаі.