[ 15:16 ]  Новая трагедыя ў Індыі: загінулі 39 чалавек

ДЭЛІ. У Індыі – пасьля нядаўніх тэрактаў у Бамбеі – адбылася новая трагедыя са шматлікімі чалавечымі ахвярамі. Найменей 39 чалавек загінулі сёньня ў штаце Махараштра ў цісканіне, якая распачалася ў часе рэлігійнай цырымоніі. Дзесяткі людзей параненыя. Мільёны індусаў сабраліся на цырымонію ў горадзе Насік дзеля амавеньня ў сьвятой рацэ Гадавары. Тым часам, тысячы жыхароў Бамбэю выйшлі сёньня на вуліцы гораду ў маршы пратэсту супраць тэрарыстычных нападаў. На месцах, дзе колькі дзён таму адбыліся выбухі, ахвярамі якіх сталі 51 чалавек, людзі ўшанавалі іхную памяць. Да сёньня ніхто не ўзяў адказнасьці за тэракты.