[ 14:56 ]  Дэлегацыя КНДР прыбыла на перамовы ў Пэкін

ПЭКІН. Дэлегацыя Паўночнай Карэі прыбыла ў Пэкін, дзе заўтра распачынаюцца шматбаковыя перамовы ва ўрэгуляваньні крызысу вакол ядзернай праграмы КНДР. Дэлегацыі ЗША, Паўдзённай Карэі, Японіі і Расеі прыбылі ў сталіцу Кітаю яшчэ ўчора. Сёньня адбываюцца неафіцыйныя кансультацыі. Мэта перамоваў – пераканаць Пхэньян адмовіцца ад праграмы стварэньня ядзернай зброі. Кітай заявіў, што будзе пярэчыць супраць любых санкцыяў адносна КНДР ці пагрозы выкарыстаць сілу.