[ 14:55 ]  Урад Ірану ня лічыць супрацоўнікаў спэцслужбаў вінаватымі ў сьмерці канадзкай журналісткі

ТЭГЭРАН. Урад Ірану ня лічыць супрацоўнікаў міністэрства ў справах выведкі далучанымі да сьмерці канадзкай журналісткі Захры Каземі. Пра тое, што два агенты спэцслужбаў абвінавачваюцца ў суўдзеле ў забойстве Каземі, заявіў учора пракурор Тэгэрану. Канадзкая журналістка, народжаная ў Іране, была арыштаваная ў Тэгэране ў часе здымкаў і сканала ў вязьніцы 10 чэрвеня. Іранскія ўлады прызналі, што прычынай сьмерці стаўся моцны ўдар па галаве. Пасьля пагібелі журналісткі стасункі паміж Канадай і Іранам моцна ўскладніліся.