[ 17:15 ]  Палестынцы заклікаюць ЗША памірыць іх з Ізраілем

Рамалла Кіраўніцтва палестынскай аўтаноміі імкнецца да новага перамірья з Ізраілем. Адзін з палестынскіх міністраў Набіль Шаат заклікаў Злучаныя Штаты наукіраваць у рэгіён свайго прадстаўніка дзеля пасярэдніцтва на перамовах. Палестынскія ўлады маюць намер таксама аднавіць кансультацыі з экстрэмісцкімі палестынскірмі групоўкамі. Папярэдняе замірэньне было спыненае пасьля тэракту ў Ерусаліме, у выніку якога загінула больш за 20 чалавек. Гэты тэракт стаў адказам экстрэмістаў на ліквідацыю ізраіліцянамі аднаго з лідэраў групоўкі “Хамас”.