[ 14:48 ]  Нямеччына і Італія залагоджваюць двухбаковае напружаньне

ВЭРОНА Нямецка-італійскія падносіны не пагоршыліся, нягледзячы на слоўныя сутычкі паміж палітыкамі двух краінаў. Пра гэта заявілі сёньня канцлер Нямеччыны Гэргард Шродар і прэмьер-міністар Італіі Сільвіа Бэрлусконі, якія сёньня сустрэліся ў італьянскай Вэроне. У ліпені падчас пасяджэньня Эўрапарляманту Бэрлусконі параўнаў аднаго з нямецкіх парлямэнтароў з ахоўнікам нацысцкага канцлягэру. Пазьней італьянскі міністар турызму абразьліва выказаўся наконт немцаў, пасьля чаго Шродар адмяніў свой заплянаваны адпачынак у Італіі. Зараз бакі імкнуцца залагодзіць напружаньне.