[ 03:07 ]  Арыштаваны былы амбасадар Ірану ў Аргэнтыне

ЛЁНДАН. У Вялікай Брытаніі арыштаваны былы амбасадар Ірану ў Аргэнтыне – Хадзі Салейманпур. У Аргэнтыне яго абвінавачваюць у далучанасьці да выбуху ў гэбрайскім культурным цэнтры Буэнас-Айрэсу ў 1994 годзе, у выніку якога загінулі 85 чалавек. Брытанскі суд мае вырашыць пытаньне пра экстрадыцыю былога амбасадара. Аргентынскія спэцслужбы лічаць, што за тэрактам стаіць Іран, аднак, іранскае кіраўніцтва гэта катэгарычна адмаўляе.