ПРАГА. У чацьвер Чэхія адзначыла 35-югадавіну ўварваньня войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну. Прэм’ер-міністар Чэхіі Уладзімер Шпідла паклаў вянок ля будынку чэскага радыё, які зьяўляецца сымбалем супраціву савецкай акупацыі. У гэты ж дзень прэм’ер-міністар Японіі Юніхіра Кайдзумі, які знаходзіцца ў Чэхіі з трохдзённым афіцыйным візытам, ускладаньнем вянку на Вацлаўскай плошчы Прагі аддаў даніну памяці змаганьню чэхаў супраць камуністычнай навалы.