[ 02:21 ]  Атрад талібаў зьявіўся ў Афганістане

КАБУЛ. У афганскай правінцыі Ўрузган амэрыканскія і афганскія вайскоўцы вядуць пошукі атраду талібаў, які пранікнуў на гэтую тэрыторыю. Мясцовыя жыхары сьведчаць, што ў гарох хаваюцца каля ста баявікоў. У адным з акругоў правінцыі на мінулым тыдні быў забіты начальнік адзьдзяленьня паліцыі. Мяркуецца, што напад ажыцьцявілі талібы. У Кабуле новы камандуючы міратворчымі сіламі НАТо нямецкі генэрал Готц Глімэрот заявіў у сераду, што ўвогуле абстаноўка ў горадзе бясьпечная, аднак, выключаць верагоднасьць іэрарыстычных нападаў нельга.