[ 19:15 ]  Хамэнэі: Іран не адмовіцца ад сваёй ядзернай праграмы

Тэгеран Духоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі заявіў сёньня, што Іран не саступіць ціску ЗША і не адмовіцца ад ядзерных дасьледваньняў. Паводле Хамэнэі ядзерная праграма Ірану ажыцьцяўляецца ў мірных мэтах. Тым часам урад краіны на чале з прэзыдэнтам Махамадам Хатамі абмяркоўвае прапанову дазволіць экспэртам ААН праводзіць больш жорсткія праверкі іранскіх ядзерных аб’ектаў. Сёньня ў Іране апублікаваны ліст ста палітычных і грамадскіх дзеячоў, якія заклікаюць да абмежаваньня ўлады рэлігійных кансэрватараў і да вызваленьня палітвязьняў.