[ 18:20 ]  Журналісцкія арганізацыі заклікаюць да расьледаваньне сьмерці тэлеапэратара "Ройтэрс"

БАГДАД. Агенцыя навінаў “Ройтэрс” і міжнародныя журналісцкія арганізацыі заклікалі Злучаныя Штаты правесьці поўнае і адкрытае расьледаваньне сьмерці тэлеапэратара Мазэна Даны. Дана быў забіты стрэлам з амэрыканскага танку. Прэсавы сакратар амэрыканскага войска сказаў, што салдаты зблыталі тэлекамэру апэратара з гранатамётам.