[ 03:44 ]  У Індыі з заводу скрадзеныя 120 кіляграмаў кобальту-60

ДЭЛІ. На ўсходзе Індыі з мэталюргічнага заводу скрадзеныя болей як 120 кіляграмаў высокарадыёактыўнага рэчыва. Праз прабітую ў сьцяне дзірку злодзеі вынесьлі тры кантэйнэры з кобальтам-60. Дзьверы ў будынак, якія забясьпечаныя моцнай ахоўнай сыстэмай, засталіся некранутымі. Калі кобальт-60, які на заводзе выкарыстоўваюць дзеля праверкі якасьці мэталю, дастануць з кантэйнэраў, можа адбыцца радёактыўнае заражэньне вялікай тэрыторыі.