[ 17:56 ]  У Чачэніі забілі трох расейскіх вайскоўцаў

УЛАДЗІКАЎКАЗ. Тры расейскія вайскоўцы былі забітыя за апошнія суткі ў Чачэніі. Яшчэ некалькі чалавек былі параненыя. Агенцыя “Асашыэйтэд прэс паведаміла са пасылкай на пра-маскоўчкую чачэнскую адміністрацыю, што два расейскія салдаты загінулі і адзін быў паранены ў перастрэлцы ў вёсцы Сержын-Юрт. У Грозным быў забіты расейскі міліцыянт і яшчэ адзін быў паранены. Таксама ў Грозным адбылачся перастрэлка паміж расейскай і чачэнскай міліцыяй – быў паранены адзін расейскі міліцыянт і два мірныя жыхары.