[ 06:49 ]  Ізраіль вызваліць палестынскіх вязьняў

ЕРУСАЛІМ. Ізраіль плянуе вызваліць сёньня каля 70 палестынскіх вязьняў, ня гледзячы на напружаньне у палестынска-ізраільскіх стасунках пасьля таго, як ізраільскае войска забіла аднога з лідара ісьлямскай вайсковай групоўкі Джыхад. Махамэд Сэдэр быў забіты учора у выніку апэрацыі ізраільскіх вайсковых сілаў, якія атрымалі інфармацыю пра падрыхтоўку тэрарыстычнага нападу.