[ 16:23 ]  Яшчэ адзін вайсковец ЗША загінуў у Іпаку

БАГДАД. Адзін амэрыканскі жаўнер загінуў, яшчэ адзін быў паранены ў выніку выбуху адмысловага прыстасаваньня на дарозе на поўнач ад Багдаду. Агульная колькасьць амэырканскіх жаўнераў, якія загінулі ў Іраку пасьля афіцыйнага абвешчэньня перамогі 1 траўня, наблізілася да 60. У горадзе Фалуджа два ірацкія паліцыянты былі параненыя ў выніку ракетнага абстрэлу. Грамадзкі адміністратар Іраку Пол Брэмэр сёньня заявіў, што сытуацыя будзе ўзятая пад кантроль, а адказныя за напады будуць затрыманыя альбо зьнішчаныя.