[ 16:18 ]  Пайшоў у адстаўку міністар энэргетыкі Грузіі

ТБІЛІСІ. Міністар энэргетыкі Грузіі Давід Мірцкхулава сёньня пайшоў у адстаўку ў адказ на крытыку з боку апазыцыі. Крытыка была зьвязаная зь недастатковым забесьпячэньнем краіны электраэнэргіяй, а таксама з продажам кантрольнага пакету акцыяў энэргакампаніяў Грузіі расейскаму акцыянэрнаму таварыству РАО ЕЭС. Раней гэтымі акцыямі валодала амэырканская кампанія AES. Мірцкхулаву таксама абвінавачваюць ў падпісаньні дамовы з расейскім Газпрамам, што, на думку сябраў апазыцыі, можа прывесьці да энэргазалежнасьці Грузіі ад Расеі.