БАГДАД. Адзін амэрыканскі жаўнер у Іраку быў забіты учора у выніку бомбавага нападу, двое -- параненыя.
Старшыня Кіраўнічай Рады Іраку Ібрагім аль-Джафары паведаміў учора пра намер перадаць суду затрыманых прыхільнікаў Садама Хусэйна, якія былі на кіраўнічых пасадах пры былым рэжыме. Адмысловы камітэт распрацуе арганізацыю судоў, якія мяркуецца трансляваць праз ірацкую тэлевізію.