[ 05:57 ]  ЗША вылучаць дапамогу для Афганістану

ВАШЫНГТОН. ЗША маюць намер вылучыць для Афганістану дадатковыя сродкі на пасьляваеннае аднаўленьне, як паведаміў Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл. Заява была зробленая учора у часе перамоваў з адмысловым прадстаўніком ААН у Афганістане Лахдарам Брахімі. Памеры дапамогі ня удакладненыя. Ад канцу 2001 году, калі быў зрынуты рэжым Талібану, ЗША ўжо вылучылі Афганістану фінансавую дапамогу у памеры каля 700 млн даляраў. Кіраўніцтва Міжнароднымі міратворчымі сіламі ў Афганістане учора перайшло да НАТО. Дзейнасьці місіі абмяжоўваецца тэрыторыяй сталіцы Афганістану.