У Эўропе працягваецца сьпёка. За апошнія 4 дні ва Францыі ад сьпёкі памерлі 50 чалавек, пераважна людзі сталага веку. Ува Францыі і ў Галяндыі уводзяцца абмежаваньні на падачу электраэнэргіі – кандыцыянеры спажываюць зашмат электрычнасьці. У Партугаліі, Гішпаніі, Італіі, Харватыі і Францыі працягваюцца маштабныя лясныя пажары. У Гішпаніі і Партугаліі страты ад пажараў склалі 2 мільярды эўра. Сёньня ў Гішпаніі ахвярамі пажару сталі 5 чалавек. Агульная колькасьць загіблых ад пажараў і сьпёкі ў Гішпаніі складае 28 чалавек, у Партугаліі –15. Паводле прагнозу мэрыяролягаў сьпякота ў Эўропе працягнецца да канца гэтага тыдня.