[ 18:51 ]  Падрабязнасьці адстаўкі прэзыдэнта Лібэрыі

МАНРОВІЯ. Сёньня прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар пайшоў у адстаўку. Ён заявіў, што сыходзіць, каб спыніць праліцьцё крыві, аднак дадаў, што пакідае пасаду пад ціскам ЗША і абяцаў вярнуцца. Часовым кіраўніком дзяржавы стаў віцэ-прэзыдэнт Мозэс Бла. Ён будзе ўзначальваць Лібэрыю да прэзыдэнцкіх выбараў, якія прызначаныя на 2 кастрычніка. Падчас працэдуры перадачы ўлады прэзыдэнцкі палац быў аточаны вайскоўцамі Нігерыі і Паўднёвай Афрыкі, каб запабегчы хваляваньням. Чарльз Тэйлар ужо пакінуў краіну, мяркуецца, што ён накіраваўся ў Нігерыю, якая гатовая даць яму прытулак. Удзел у цырымоніі перадачы ўлады браў таксама прэзыдэнт Ганы Джон Куфуор, які ачольвае арганізацыю Заходне-афрыканскіх краіныў. Ён выказаў спадзяваньне, што сыход Тэйлара пакладзе канец грамадзянскай вайне, якая цягнецца ў Лібэрыі 10 гадоў.