[ 04:25 ]  Прэзыдэнт Лібэрыі ідзе у адстаўку

МАНРОВІЯ. У Лібэрыі сёньня мае выйсьці у адстаўку прэзыдэнт краіны Чарльз Тэйлар. Кіраваць краінай будзе яго прыхільнік, віцэ-прэзыдэнт Мозэс Бла. У цэрымоніі зьмены улады возьмуць удзел прэзыдэнты Паўночна-Афрыканскай Рэспублікі, Ганы і Мозамбік. Чарльз Тэйлар паабяцаў, што накіруецца у дабраахвотнае выгнаньне на гэтым тыдні. У разьвітальным звароце да нацыі праз тэлевізію Чарльз Тэйлар абвінаваціў ЗША у падтрымцы паўстанцкага руху і паабяцаў, што вернецца. Паўстанцы кантралююць большую частку тэрыторыі Лібэрыі і буйнейшыя месты. У выніку жорсткіх баёў краіна знаходзіцца у стане гуманітарнае катастрофы. У Лібэрыю прыбываюць міратворчыя кантынгэнты з краінаў Заходняе Афрыкі. ЗША таксама паабяцалі накіраваць дапаможныя вайсковыя сілы.